Skip to content
zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Opens in a new window
Toggle Sidebar
zeno
Радыё Свабода
Радыё Свабода
News
Belarusian
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Website
Episodes
Episodes
300
21 August 2026
Як талібы выкарыстоўваюць Лукашэнку. 150 год гісторыі роду Мілінкевічаў
Сёньня ў «ПіКу Свабоды» гісторык і палітоляг Яўген Красулін аналізуе візыт кіраўніка хунты М’янмы ў Беларусь. Якія інтарэсы аб’ядноўваюць дыктатараў? Навошта ў Менск прыяжджала дэлегацыя талібаў з Афганістану і чаму прапаганда Лукашэнкі практычна не паведамляла пра гэта. Чаму інкамунікада і адзінота гэта інструмэнты катаваньня ў беларускіх турмах? Расказвае былы палітвязень Ігар Карней, які...
1 h 1 min
20 August 2026
Кіраўнік хунты ў Менску. Лекарка Лукашэнкі ў раскошы. Беларусак правераць на бясплодзьдзе
Кіраўнік хунты М’янмы ў Менску. Роза Турарбекава – пра збліжэньне ізаляваных рэжымаў. Таксама ў выпуску: раскошнае жыцьцё асабістай лекаркі Лукашэнкі, абавязковая праверка беларускіх жанчын на бясплодзьдзе, вышук былых футбалістаў і завочны суд над «каліноўцамі». Падзеі 20 жніўня ў «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
9 min
19 August 2026
Рыжанкоў у КНДР. Бяляцкі ў вышуку. Міністар у гневе. Навіны 19 жніўня
Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй? Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага абвясьцілі ў вышук у Беларусі і Расеі. Раскажам, што гэта для яго значыць. Таксама – дзе і калі можна будзе разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам і чаму беларусы масава водзяць дзяцей да рэпэтытараў,...
11 min
18 August 2026
У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя? Даляр перасягнуў псыхалягічную мяжу ў 3 рублі, а Расея выдаткоўвае сотні тысяч даляраў на пашырэньне «русского мира» у Беларусі. Раскажам пра затрыманьне літоўскага бізнэсоўца ў Беларусі і новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». У...
10 min
17 August 2026
Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць зь Беларусі
У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
9 min
14 August 2026
Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня
Першая беларуска зьявілася на вокладцы амэрыканскага часопісу Time. Чаму беларусы па-рознаму ставяцца да тэнісісткі Арыны Сабаленкі? Як захаваць для нашчадкаў спадчыну выбітных беларусаў, якія пайшлі з жыцьця гэтым летам? У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры інтэрвію з...
44 min
13 August 2026
Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «БЕЛ» клічуць ваяваць
У «ПіКуСвабоды” мы апавядаем пра навіны 13 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
8 min
12 August 2026
Статкевічу — 70. Як віншавалі за кратамі. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы
Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі ля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча». Памёр легендарны трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека, якога адхілілі ад працы за пазыцыю ў 2020 годзе. У Латвіі пасьля выяўленьня тунэлю на мяжы зь Беларусьсю пачалі апэрацыю «Пярэварацень». А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з...
11 min
11 August 2026
Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцыяльны выпуск
На 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Спэцыяльны выпуск «ПіКа Свабоды» мы прысьвяцілі Аляксандру Мілінкевічу, ягонаму жыцьцю і ролі ў найноўшай гісторыі Беларусі. У эфіры шмат архіўных відэа з Мілінкевічам, галасы ягоных блізкіх, сяброў, паплечнікаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Вядучая Ганна Соўсь разам з палітычным аглядальнікам Віталём...
41 min
10 August 2026
Жанчын ставяць на ўлік. Хірург Любецкі на волі. Украіна ўмацоўвае Чарнобыль. Навіны 10 жніўня
Украіна ўмацоўвае абарону Чарнобыльскай зоны, а ў Беларусі працягваюць фармаваць дэсантна-штурмавую брыгаду ля ўкраінскай мяжы. У Беларусі пашырылі пералік спэцыяльнасьцяў для вайсковага ўліку жанчын. На волю выйшаў дзіцячы хірург Андрэй Любецкі. Што стаіць за зьменай кіраўніцы беларускай дэмакратычнай місіі ва Ўкраіне? І чаму Бабарыка лічыць, што ён нікому не патрэбны? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай...
10 min